Нямоглы бацька

Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч Жанр: Сказки  Детские  2009 год
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Нямоглы бацька - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Отрывок из книги

— Не сваім гэта ён розумам, — насаджваецца Гнат, — гэта ён у Чорнай Сілы розум пазычыў. — Праўда, — сказаў Максім. — Ты просты розумам. Як мы. — Так, не сваім, — адказаў Пятро. — Бацькавым. — Дык ты ж яго ў пушчу звёз? — А ноччу назад прывёз. — Не верце, — раве Гнат. — Конь і калёсы ў двары былі. — А я на спіне. Як ён мяне малога. — Глядзеў я, — залямантаваў Гнат, — косці ў будане. — Аленевыя косці. Пайшоў Пятро ў хату і вывеў адтуль бацьку: — Жылі сілай, а розум забівалі. Жылі сённяшняй карысцю. Знішчалі "ўчора" і таму не мелі права на "заўтра". — Гнаць іх у лес! — гарлае Гнат. — Закон пераступілі! Што ён такое дзецям сказаў, што дрэва з Веліканам ляснулася?! — Забыў ты, — сказаў бацька, — што "сіроцкія слёзы дарма не мінаюць, пападуць на белы камень — камень прабіваюць". Кінуў Гнат камень у Пятра — дзверы ў трэскі разнёс. — Вось што, — сказаў тады Максім, — правільна ён зрабіў, пераступіўшы такі закон. Болей таго не будзе. Шануйце дабрыню, хай і слабую. Шануйце мудрасць, хай сабе нямоглую. …