Раскіданае гняздо

Автор: Купала Янка Жанр: Драма  Драматургия  1913 год
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Раскіданае гняздо - Купала Янка

Отрывок из книги

Марыля . Чую, міленькая, чую, хоць у вушах шуміць, як у млыне якім. Зоська . Сонейка яснае свеціць і грэе, ах, як сонейка грэе І свеціць! А птушачкі пяюць, аж заліваюцца! Так цёпла, так прыгожа на свеце! Мамка, а як табе? Марыля . Мне, дзеткі, халодна і жудка. Зоська . Не гаварыце так, мамка, а то і мне робіцца халодна і жудка ад тваіх слоў... Ага! Нарвала, значыцца, я табе кветачак, падышла к рэчцы, нагнулася і гляджуся ў вадзіцу, як у люстэрку якраз, я другая там адсвечваюся. Заглядзелася гэтак, аж нехта хапель мяне ў пояс! Я ў крык, вырывацца, гляджу,— аж гэта паніч з двара. I так стаў абымаць мяне і цалаваць! Я стузянулася раз, другі і вырвалася. Але які ён прыгожанькі, каб мамка бачыла! Марыля . Ведама, паніч! (Убок.) Сваімі грудзьмі, што і яе, выкарміла, а ён... (Да Зоські.) Не займайся вельмі з ім, дачушка. Зоська . Я ж нічога, мамачка. (Пауза.) Ах, каб ведала, мамка, які я сон сягоння сніла?! Хочаш, дык я раскажу. Данілка . Раскажы, Зоська, раскажы! Бо і я ж люблю вельмі сны сніць. …